Да галоўнай падзеі ў кінаіндустрыі лічаныя гадзіны. Лос-Анджэлес рыхтуецца да "Оскара"

24 февраля 2019

Менш за суткі засталося да абвяшчэння ў Лос-Анджэлесе ўладальнікаў галоўнай кінапрэміі ЗША "Оскар". Чырвоны дыван ужо разаслалі, нягледзячы на трывожныя папярэджанні сіноптыкаў аб магчымым снегападзе - такога ў Горадзе Анёлаў не бачылі больш як паўстагоддзя. Цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі ў тэатры "Долбі" пачнецца ў ноч на 25 лютага па Мінску. Сёлета ў намінацыі "Лепшы фільм" восем карцін. Сярод іх "Багемская рапсодыя", "Зорка нарадзілася", "Зялёная кніга". Упершыню за 30 гадоў у цырымоніі не будзе вядучага. Прадстаўляць лаўрэатаў будуць акцёры, удастоеныя ўзнагарод летась.