Да эканамічнага калапсу ў ЗША засталося 2 дні

16 октября 2013

Рэспубліканцы і дэмакраты не толькі не могуць дамовіцца, але яшчэ і пачалі вінаваціць адзін аднаго ў недзеяздольнасці. Лідар дэмакратаў у Сенаце Гары Рыд лічыць, што ў самы найбліжэйшы час рэйтынгавыя агенцтвы могуць панізіць крэдытны рэйтынг ЗША. Так ці інакш, Белы дом чарговы раз адмовіў рэспубліканцам у абмеркаванні іх варыянта бюджэтнага плана. Рашэнне крызісу звязана з павышэннем ліміту дзярждоўгу. Пазітыўных зрухаў няма, простыя амерыканцы губляюць цярпенне. Адны штурмуюць, іншыя малююць карыкатуры. Так, у гарадку Кендалвіль ля гандлёвага цэнтра з'явіўся малюнак Абамы, якому дадалі вусы Гітлера.