Да 76 чалавек павялічылася колькасць ахвяр выбуху на трубаправодзе ў Мексіцы

20 января 2019

Многія абгарэлі так моцна, што апазнаць іх можна толькі пры дапамозе экспертызы ДНК. Надзвычайнаен здарэнне, нагадаем, адбылося на месцы незаконнай урэзкі, калі сотні мясцовых жыхароў набіралі ў каністры паліва з фантана. Адзначым, бензінавы крызіс у Мексіцы здарыўся ў пачатку года, калі ў краіне стартавала кампанія па барацьбе з крадзяжом паліва. Улады адключылі яго прапампоўку па некалькіх трубаправодах, каб пазбегнуць урэзак, і перайшлі на забеспячэнне аўтацыстэрнамі. У сувязі з гэтым у шэрагу раёнаў краіны узнік сур'ёзны дэфіцыт.