Да 35 павялічылася колькасць загінуўшых у выніку магутнага землетрасення з эпіцэнтрам у Эгейскім моры

31 октября 2020

Асноўны ўдар прыпаў на турэцкі горад Ізмір. Паведамляецца аб дзясятках пашкоджаных і разбураных будынкаў. Сотні людзей пацярпелі. Выратавальныя работы не спыняюцца ні на хвіліну. З-пад завалаў пакуль яшчэ ўдаецца вызваляць людзей, якія цудам выжылі. Хваля землетрасення таксама дакацілася да Стамбула і Анкары. Ваганні адчулі і на грэчаскіх астравах ва Усходнім Міжземнамор'і.

У сувязі з землетрасеннем у правінцыі Ізмір спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.