Да 10 мільярдаў еўра выдаткуе Францыя на выкананне патрабаванняў "жоўтых камізэлек"

11 декабря 2018

Прэзідэнт Эмануэль Макрон ужо паабяцаў павысіць мінімальную зарплату і панізіць некаторыя падаткі і зборы. Крыху больш за палову французаў згодны з такімі прапановамі. Але "жоўтыя камізэлькі" выступаюць за працяг мітынгаў. Яны лічаць, што эканамічныя і сацыяльныя меры, якія ўвялі на фоне масавых акцый пратэсту, не апраўдваюць працяглых чаканняў народа.

За час беспарадкаў затрымалі больш за 4 з паловай тысячы чалавек. Страты краіны перавысілі мільярд еўра. Церпіць гасцінічны і транспартны бізнес.