Дзмітрый Мядзведзеў даручыў прадставіць да ўзнагарод экіпаж Airbus A321, які ажыццявіў аварыйную пасадку

15 августа 2019
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў прадставіць да ўзнагарод экіпаж пасажырскага самалёта Airbus A321, які ажыццявіў у Падмаскоўі аварыйную пасадку. Дзякуючы ўмелым дзеянням лётчыкаў удалося прадухіліць гібель людзей. Віртуозную пасадку яны правялі ў полі з кукурузай каля вёскі Рыбінскае. Лайнер авіякампаніі "Уральскія авіялініі" накіроўваўся з Жукоўскага ў Сімферопаль. Адразу пасля вылету самалёт сутыкнуўся з чарадой чаек,  рухавікі выйшлі са строю. Пры пасадцы не спрацавалі шасі. Адна жанчына была шпіталізавана,  55 чалавек атрымалі лёгкія раненні. Усяго на борце было 226 пасажыраў і 7 членаў экіпажа. Два героі, як назавуць іх пасажыры, якія ажыццявілі пасадку ў вельмі цяжкіх умовах, гэта камандзір карабля Дамір Юсупаў і другі пілот Георгій Мурзін, кіравалі і першапачатковай эвакуацыяй пасажыраў.

Аб складанай пасадцы  са шчаслівым канцом Ксенія Пякарская (відэа).