Дзмітрый Хварастоўскі адмяніў усе выступленні да канца лета

25 июня 2015

Сусветна вядомы оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі адмяніў усе выступленні да канца лета з-за хваробы. Афіцыйная заява размешчана на сайце расійскага выканаўца. Там гаворыцца, што ў Хварастоўскага выявілі сур'ёзнае захворванне - пухліну мозгу. Яго голас у норме, але ён пакутуе ад сур'ёзных парушэнняў раўнавагі. На мінулым тыдні спявак павінен быў выступаць у Венскай оперы, але на сцэну выйсці не змог. "Дзмітрый пачне курс лячэння на гэтым тыдні і настроены аптымістычна", - гаворыцца ў паведамленні. Калі далейшыя выступленні не будуць адменены, Хварастоўскі прадоўжыць гастролі ў канцы верасня канцэртамі ў Нью-Ёрку.