Перахварэўшых на COVID-19 людзей у свеце пакуль не дастаткова для калектыўнага імунітэту

17 Мая 2020
Перахварэўшых на COVID-19 людзей у свеце пакуль не дастаткова для калектыўнага імунітэту. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з французскага інстытута Пастэра. 

Да прыкладу, у той жа Францыі, паводле звестак даследчыкаў, колькасць людзей, якія заразіліся каранавірусам, каля 2 мільёнаў 800 тысяч чалавек. Што складае амаль 4,5 % ад усяго насельніцтва.

Гэтая лічба значна вышэй за афіцыйныя звесткі. Навукоўцы канстатуюць, у найбольш  пацярпелых раёнах краіны - у Парыжы і ўсходніх рэгіёнах - гэты паказчык у сярэднім складае 9-10 % насельніцтва. На сёння ў Францыі афіцыйна зарэгістравана парадку 180 тысяч інфікаваных каранавірусам. Краіна знаходзіцца ў сумным спісе лідараў па колькасці смерцяў - там памерла звыш 27 тысяч чалавек з дыягназам COVID-19.

Аналагічнае даследаванне праводзілі ў іспанскіх інстытутах аховы здароўя імя Карласа ІІІ і Нацыянальным статыстычным. Па сцвярджэнні навукоўцаў, прыкладна 5 % іх суайчыннікаў заразілася каранавірусам, і ў іх выпрацаваўся імунітэт. У даследаванні прынялі ўдзел больш чым 60 тысяч іспанцаў розных узростаў і сацыяльнага становішча. Прыкладна ў чвэрці тых, хто заразіўся, хвароба прайшла бессімптомна.

Працэнт адрозніваецца ад рэгіёна да рэгіёна. Так, у Барселоне, паводле даследавання, антыцелы выяўленыя крыху больш чым у 7 % жыхароў, у Жыроне - у 2,5 %. Самы высокі паказчык у Мадрыда - 11 %. Паводле апошніх звестак, сёння ў Іспаніі выяўлена каля 230 тысяч выпадкаў заражэння, памелі больш за  27 тысяч чалавек.

Адзначым, даследаванні як французскіх, так і іспанскіх навукоўцаў былі апублікаваныя ў пачатку тыдня. Пры гэтым у навуковых працах падкрэсліваецца: узяць пандэмію пад кантроль з дапамогай калектыўнага імунітэту можна ў тым выпадку, калі ў 65 % насельніцтва будуць выяўленыя антыцелы.

У той жа час, гавораць навукоўцы, без вакцыны калектыўнага імунітэту будзе не дастаткова, каб пазбегнуць другой хвалі па заканчэнні каранціну. Такія даследаванні зараз праводзяць у Брытаніі. У Расіі таксама выбарачна будуць тэсціраваць масквічоў.