Для чаго НАТА ўзмацняе ўсходні фланг?

30 июня 2022

Актыўная фаза нарошчвання ўзбраенняў. Узмацненне ўсходняга крыла НАТА ідзе поўным ходам. Карыстальнікі сацсетак публікуюць кадры перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў Эстоніі з порта Палдзіскі ў бок Тапа. 

Характэрна, што напярэдадні Байдэн на сумеснай прэс-канферэнцыі з генсакратаром НАТА гучна заявіў: Злучаныя Штаты павялічаць сваю ваенную прысутнасць па ўсёй Еўропе. Прэзідэнт ЗША дадаў: альянс павінен быць здольны адбіваць пагрозы з усіх кірункаў - як у паветры і на сушы, так і на моры.