Дыск Папы Рымскага Францыска прадстаўлены афіцыйна

6 Лістапада 2015

Альбом пад назвай Wake Up! (Прачніся!) уключае 11 трэкаў - гэта фрагменты выступленняў пантыфіка, а таксама музычныя кампазіцыі ў стылі рок, поп і грыгарыянскага харалу. Грошы ад продажу альбома Папа Рымскі Францыск мае намер перадаць у фонд дапамогі бежанцам. Выхад альбома ад імя кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў гісторыі адбываецца не ўпершыню. Так, у 2009 годзе Папа Бенядзікт 16 выпусціў альбом "Аlma Mater". Да гэтага ў суправаджэнні музыкі была сабраная калекцыя прамоў Папы Рымскага Іаана Паўла ІІ.