Дырэктар "Нісан Мотар" сышоў у адстаўку

16 сентября 2019

Дырэктар "Нісан Мотар" сышоў у адстаўку. Такім чынам, у японскай карпарацыі пачаліся кадравыя перастановы. Як паведамляецца, Хірота Саікава не справіўся са сваёй задачай і не змог падняць прыбытак кампаніі. Акрамя таго, нядаўняе расследаванне паказала, што Саікава неабгрунтавана атрымаў прэмію - больш за чатырыста тысяч долараў. Раней са скандалам з савета дырэктараў "Нісана" выключылі топ-менеджара Карласа Гона. Яго абвінавацілі ў фінансавых махінацыях і ўтойванні прыбыткаў.