Дзікая пума напалохала жыхароў прыгарада Лос-Анджэлеса

12 апреля 2013

Жывёліна вольна  разгульвала  па вуліцах амерыканскіх кварталаў. Ветэрынары, якія прыбылі на месца,   зрабілі пуме ўсыпляльны ўкол і перавезлі ў горы. Жыццю жывёліны   нічога не пагражае. Дарэчы, гэта не першы выпадак такіх гасцей.  Вакол Лос-Анджэлеса ёсць буйныя паркі, дзе ўтрымліваюцца дзікія жывёлы. Часцей за ўсё  ў госці  заходзяць мядзведзі, асабліва зімой. Мабыць, па мёд.