Дыега Марадона прыняў удзел у перадвыбарным мітынгу Нікаласа Мадуры

18 мая 2018

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Венесуэле выйшла на фінішную прамую. Удзел у апошнім перадвыбарным мітынгу Нікаласа Мадуры ў Каракасе прыняў легендарны футбаліст Дыега Марадона. Новы старшыня клуба "Дынама-Брэст" станцаваў з венесуэльскім флагам у падтрымку цяперашняга венесуэльскага прэзідэнта. Выбары ў Баліварыянскай рэспубліцы пройдуць у нядзелю.