Дэйв Льюіс: Не хапіла суладных камандных дзеянняў

28 апреля 2018

Не хапіла суладных камандных дзеянняў. Так галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Дэйв Льюіс пракаменціраваў паражэнне каманды ў матчы Еўравыкліку з Нарвегіяй у Жлобіне - 1:2. Шарль Лінгле закінуў за гаспадароў, перапыніўшы безгалявую серыю беларусаў на адзнацы 115 хвілін і 22 секунд. Гэтае паражэнне стала шостым запар.

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі: "Усе апошнія нашы матчы падобныя. Мы нязменна блізкія да перамогі - пры тым, што ні ў адной гульні не можам лічыцца фаварытамі. Перамагаць можам толькі за кошт выразных і суладных камандных дзеянняў. Звычайна для поспеху нам крыху гэтага не хапае, як і ў гэтым супрацьстаянні".

Перапыніць такую няўдалую серыю перад чэмпіянатам свету Беларусь паспрабуе сёння, у Бабруйску, у 18:55 прамая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5".