Дзеючы прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган перамагае на чарговых прэзідэнцкіх выбарах

25 июня 2018

Гэта паведамілі ў ЦВК краіны. З перавыбраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду Рэджэпа Эрдагана павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле звестак апрацоўкі 98 % бюлетэняў турэцкі лідар набірае звыш 52 % галасоў, а гэта абсалютная большасць. Яго асноўны сапернік Мухарэм Інджэ набраў амаль 31 %. Нагадаем, усяго за крэсла кіраўніка дзяржавы змагаліся 6 кандыдатаў. Адначасова з выбарамі прэзідэнта ў краіне праходзілі і парламенцкія выбары. Перамогу атрымала кіруючая Партыя справядлівасці і развіцця, яна набрала 42 % галасоў, нацыяналістычная Партыя нацруху ўзяла 11 %. Такім чынам Народны альянс, што аб’ядноўвае іх, атрымлівае большасць месцаў у парламенце.