Дзеючы прэзідэнт Нікалас Мадура перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле

21 мая 2018

Ён заручыўся падтрымкай 68 працэнтаў выбаршчыкаў і сур'ёзна апярэдзіў найбліжэйшага канкурэнта - экс-губернатара штата Лара Энры Фалькона, за якога прагаласавалі ўтрая менш. Пры гэтым ЦВК Венесуэлы пацвердзіў нізкую яўку - на ўчасткі прыйшлі ледзь больш як 46 працэнтаў выбаршчыкаў. Інаўгурацыя абранага прэзідэнта пройдзе ў студзені. Ён будзе ўзначальваць краіну наступныя шэсць гадоў.