Дзеючы кіраўнік Казахстана перамагае на прэзідэнцкіх выбарах

27 апреля 2015

Паводле звестак экзіт-полаў, праведзеных трыма грамадскімі аб'яднаннямі рэспублікі, Нурсултан Назарбаеў набірае звыш 97% галасоў выбаршчыкаў. Афіцыйныя вынікі галасавання ЦВК паведаміць сёння. Выступаючы ў Бібліятэцы першага прэзідэнта, дзе дзеючы прэзідэнт разам з паплечнікамі сачыў за першымі вынікамі выбараў, Назарбаеў паабяцаў з падвоенай энергіяй працаваць дзеля будучыні краіны і адзначыў, што "без такога ўсеагульнага даверу было б цяжка працаваць над рэалізацыяй пастаўленых задач".