Дэвід Кэмеран прызнаўся ў тым, што валодаў доляй у афшорнай кампаніі свайго памерлага бацькі

8 апреля 2016

Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран прызнаўся ў тым, што разам з жонкай валодаў доляй у афшорнай кампаніі свайго памерлага бацькі. Як паведамляюць брытанскія СМІ, ён прадаў сваю долю за 30 тысяч фунтаў незадоўга да ўступлення на пасаду кіраўніка ўрада. Раней Кэмеран ужо заявіў, што не валодае долямі ў якіх-небудзь афшорных кампаніях, аднак не ўдакладняў, ці былі яны ў яго дагэтуль. Ён дадаў, што жыве на зарплату і зберажэнні, з якіх атрымлівае працэнты. Пасля прызнанняў аб афшорах брытанскія дэпутаты запатрабавалі ў прэм'ера пайсці ў адстаўку.