Дэвід Кэмеран прыбыў з візітам у Эдынбург

10 сентября 2014

Незалежнай Шатландыі прыйдзецца адмовіцца ад брытанскага фунта. Пра гэта заявіў брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран. Сёння ён прыбыў з візітам у Эдынбург паспрабаваць угаварыць жыхароў гістарычнай правінцыі застацца ў складзе Злучанага Каралеўства. Раней Кэмеран назваў магчымае аддзяленне Шатландыі ад Вялікабрытаніі скачком у цемру. Напярэдадні над рэзідэнцыяй прэм'ер-міністра ў Лондане быў узняты шатландскі сцяг у знак адзінства Злучанага Каралеўства. Нагадаем, 18 верасня ў Шатландыі пройдзе рэферэндум аб незалежнасці. Паводле апошніх звестак, за выхад з-пад юрысдыкцыі брытанскай кароны выступаюць крыху больш за палову жыхароў рэгіёна.