Дэвід Кэмеран паабяцаў далучыцца да аперацыі супраць "Ісламскай дзяржавы"

23 ноября 2015

Пра гэта брытанскі прэм'ер заявіў пасля сустрэчы з французскім лідарам Франсуа Аландам. Палітыкі наведалі мемарыял ля сцен канцэртнай залы "Батаклан", якая 13 лістапада стала адной з цэляў тэрарыстаў. У найбліжэйшы час Кэмеран мае намер звярнуцца да парламента з просьбай санкыянаваць авіяўдары па пазіцыях групоўкі "Ісламская дзяржава" на тэрыторыі Сірыі, піша брытанская The Telegraph.

Таксама прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства анансаваў рэструктурызацыю арміі. Да 2025 года Лондан выдаткуе 270 мільярдаў долараў у эквіваленце на закупку новага ўзбраення. У тым ліку, знішчальнікаў пятага пакалення Эф-35 "Лайтнінг".