Дэталі трагедыі на борце расійскага навукова-даследчага глыбакаводнага апарата ў Баранцавым моры

4 июля 2019

Сталі вядомыя дэталі трагедыі на борце расійскага навукова-даследчага глыбакаводнага апарата ў Баранцавым моры. Як паведаміў міністр абароны Сяргей Шайгу, маракі цаной уласных жыццяў ратавалі ад пажару таварышаў і саму падводную лодку. Спачатку экіпаж эвакуіраваў цывільную асобу і паспеў загерметызаваць ахоплены полымем адсек. Аднак ад атручвання прадуктамі гарэння 14 афіцэраў загінулі. Некалькі маракоў выжылі і знаходзяцца ў шпіталі. Сяргей Шайгу заявіў, што загінуўшыя члены экіпажа будуць прадстаўленыя да дзяржузнагарод.