Дзясятую акцыю пратэсту правялі "жоўтыя камізэлькі" ў Францыі

20 января 2019

Па ўсёй краіне на вуліцы напярэдадні  выйшлі каля 84 тысяч чалавек. У Парыжы актывісты руху  ўпершыню правялі сваё шэсце строга па ўзгодненым з паліцыяй маршруце. Але ў выніку  мірны рух усё роўна перарос у бойню з праваахоўнікамі. Затрыманы больш чым 40 чалавек. Масавыя затрыманні прывялі асабліва актыўных “камізэлек”  да сценаў турмы, размешчанай пад горадам Дыжон. 50 чалавек уварваліся на яе тэрыторыю, патрабуючы вызваліць іх таварышаў.