Дзясяткі цюленяў зайшлі ў канадскі горад Родзіктан-Байд-Арм

10 января 2019

Жывёлы блакіравалі дарогі, уваходы ў магазіны, дамы і іншыя будынкі - праўда, не знарок. Цюлені выйшлі на сушу пасля таго, як раптам змерзла вада ў акіяне. Мясцовыя жыхары пакуль нічым не могуць дапамагчы ім. Канадскія законы забараняюць чалавеку ўмешвацца ў жыццё марскіх жывёл. Двое цюленяў ужо загінулі пасля сутыкнення з аўто. Астатнія могуць памерці ад голаду.