Дзясяткі тысяч прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі зноў выйшлі на вуліцы Барселоны

25 сентября 2017

Актывісты не задаволеныя дзеяннямі Мадрыда і абараняюць права на рэферэндум аб незалежнасці. Раней для допыту затрымалі больш як 10 членаў каталонскага ўрада. Паліцыя правяла вобыскі. Паводле некаторых звестак, іспанскія сілавікі канфіскавалі ўжо надрукаваныя бюлетэні. У пачатку верасня парламент Каталоніі зацвердзіў закон аб выхадзе са складу Іспаніі ў выпадку перамогі на рэферэндуме. У адказ Канстытуцыйны суд прызнаў гэты дакумент несапраўдным.