Дзясяткі тысяч чалавек эвакуіруюць у Ізраілі з-за пажараў

24 мая 2019

У краіну прыйшла анамальная спякота. У паўднёвых і паўночных рэгіёнах  слупок тэрмометра падняўся да 50 градусаў. Некалькі пасёлкаў выгарэлі практычна дашчэнту. Улады Ізраіля запрасілі міжнародную дапамогу ў тушэнні агню. Да месцаў узгарання прыбудуць каманды з Кіпра, Грэцыі, Харватыі і Італіі. Зараз з полымем змагаюцца сотні ізраільскіх пажарнікаў, задзейнічана таксама 10 верталётаў. Па ўсёй краіне перакрыты шэраг дарог, сям-там спынены чыгуначныя зносіны.