Дзясяткі ратавальнікаў задзейнічаны ў маштабнай аперацыі ў Яраслаўлі

16 февраля 2016

Завалы разбіраюцца ўручную, пад абломкамі могуць заставацца жывыя людзі. Невядомым застаецца лёс шасці чалавек. Паводле апошніх звестак, 4 чалавекі загінулі, у тым ліку дзіця. Дзевяць атрымалася выратаваць. Выбух прагрымеў раніцай у кватэры на чацвёртым паверсе, дзе жыла пажылая жанчына. Паводле адной з версій, яна магла не выключыць пліту, што прывяло да ўцечкі газу. Выбух цалкам знішчыў секцыю крайняга пад'езда дома з першага па пяты паверх. Жыхароў экстранна эвакуіравалі і размясцілі ў мясцовым Доме культуры. Зараз следчыя праводзяць вобыскі і канфіскоўваюць дакументацыю ў арганізацыі, якая абслугоўвала дом.