Дзясяткі пасажыраў застаюцца ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава

2 Мая 2013

Дзясяткі пасажыраў, якія спадзяваліся правесці майскія святы за мяжой, застаюцца ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Авіякампаніі заявілі аб перапоўненых рэйсах і адсутнасці рэзервовых бартоў. Затрымкі  доўжацца ад 4 да 20 гадзін. Больш за ўсё рэйсаў былі адкладзеныя сёння па маршрутах у Турцыю і Егіпет. Пасажырам абяцаная кампенсацыя.