Дзясяткі чалавек эвакуіраваныя падчас буйнога пажару ў адэскім пансіянаце Рута

15 августа 2013

Сярод адпачывальнікаў ёсць і грамадзяне Беларусі, аднак іх колькасць невядомая. Згодна з паведамленнямі МНС Украіны, першым загарэўся будынак кінатэатра каля 5 гадзін раніцы. Затым агонь перакінуўся на мясцовы рынак, рэстаран і жылыя карпусы пансіяната. Пастаяльцаў спешна разбудзілі і эвакуіравалі - усяго 45 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.