Дзёрзкае рабаванне ў Ёханесбургу

12 марта 2015

У траіх супрацоўнікаў тэлебачання амаль у прамым эфіры адабралі грошы і тэлефоны. Калі здымачная група рыхтавалася да ўключэння, маладыя людзі, якія ішлі міма, запатрабавалі ў іх аддаць усё самае каштоўнае. У аднаго з рабаўнікоў у руках быў пісталет. Яны не звярнулі ўвагі на тое, што камера працуе. У паліцыі выказалі ўпэўненасць, што знайсці зламыснікаў не будзе складана.