Усяго дзве хвіліны спатрэбіліся дзесяцярым маладым людзям у масках, каб абчысціць магазін зброі ў Х'юстане. На кадрах камеры відэаназірання відаць, як зламыснікі з дапамогай пікапа выносяць рашотку, што перапыняе шлях да зброі.
А трапіўшы ўнутр, пачынаюць разбураць вітрыны і спусташаць зброевыя стойкі. Паводле звестак паліцыі, здабычай рабаўнікоў стала не менш за паўсотні адзінак агнястрэлу без уліку той зброі, якую яны прымудрыліся згубіць, пакідаючы месца рабавання. Па гарачых слядах затрыманыя трое налётчыкаў. Узнагарода за інфармацыю аб памагатых - да 5 тысяч долараў.













