Дзёрзкія ўцёкі са шчаслівым фіналам

21 марта 2014

Раніцай у ірландскім графстве Лімерык двухгадовы малыш Тэа выбраўся з койкі, выйшаў на ажыўленую трасу і рушыў у бок Дубліна. Мама дзіцяці, калі выявіла згубу, была ў шоку. На шчасце, уцекача хутка знайшлі: за кароткі прамежак часу Тэа прайшоў цэлыя два кіламетры. Тэа, які бадзёра крочыў дублінскай дарогай, падабраў і даставіў у паліцэйскі ўчастак мясцовы студэнт.