Дэпутаты Еўрапарламента адобрылі стварэнне новай сістэмы па кантролі за перасячэннем меж

25 октября 2017

Сёння дэпутаты Еўрапарламента адобрылі два даклады, якія прадугледжваюць стварэнне ў ЕС новай сістэмы па кантролі за перасячэннем меж. Як чакаецца, яна будзе аўтаматызаванай. З дапамогай яе памежныя службы будуць правяраць інфармацыю, якая ўтрымоўваецца ў біяметрычных пашпартах асоб, якія прыбываюць як з краін, дзе не патрэбна віза для ўезду ў ЕС, так і з тых дзяржаў, у якіх атрыманне візы неабходна. Так, у мікрасхему пашпарта будуць уносіць у лічбавым выглядзе фатаграфію ўладальніка і адпячаткі яго пальцаў, што дазволіць забяспечыць кантроль над мігрантамі-нелегаламі. Сістэма таксама дазволіць павысіць эфектыўнасць барацьбы супраць тэрарызму шляхам выяўлення падазроных асоб.