Дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі за пазбаўленне пасады віцэ-старшыні асамблеі Рышарда Чарнецкага

7 февраля 2018

Упершыню ў Еўрапарламенце дэпутаты большасцю прагаласавалі за пазбаўленне пасады віцэ-старшыні асамблеі паляка Рышарда Чарнецкага. Прычына - некарэктнае выказванне з яго боку ў адрас калегі-еўрапарламентарыя, полькі Розы Тун. Раней яна абвінаваціла кіруючую партыю Польшчы ў адыходзе ад дэмакратычных прынцыпаў.

Каменціруючы выказванні Тун, Чарнецкі заявіў што, "спадарыня Тун выступіла ў ролі даносчыка на ўласную краіну", правёўшы таксама паралель з шантажыстамі, якія падчас Другой сусветнай вайны патрабавалі грошы з яўрэяў, што хаваліся ад нацыстаў, і палякаў, якія ўкрывалі іх.