Дэпартаваць Саакашвілі з Украіны збіраюцца не ў Грузію, а ў трэцюю краіну

23 Лістапада 2017

Улады Украіны маюць намер ужо ў найбліжэйшыя два тыдні выслаць з краіны экс-прэзідэнта Грузіі, лідара партыі "Рух новых сіл" Міхаіла Саакашвілі. Паводле звестак мясцовых СМІ, якія спасылаюцца на крыніцы ў сілавых ведамствах, дэпартаваць Саакашвілі збіраюцца не ў Грузію, а ў трэцюю краіну. Магчыма, у Польшчу, адкуль ён прыбыў апошні раз на тэрыторыю Украіны, расказала крыніца, набліжаная да кіраўніцтва службы бяспекі краіны. З Украіны ўжо былі высланы 8 грамадзян Грузіі, звязаных з Саакашвілі. Ён у сваю чаргу раней прызначыў на 3 снежня пачатак так званага народнага імпічменту Парашэнку.