Дзень абвяшчэння КНР святкуе Кітай

1 октября 2022
У Кітаі сёння адзначаюць нацыянальнае свята - Дзень абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. На цэнтральнай плошчы Пекіна ў прысутнасці тысяч людзей адбылася цырымонія ўзняцця флага ў гонар 73-га Нацыянальнага дня краіны.

З урачыстым днём Старшыню КНР Сі Цзіньпіна павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Кітай прадпрымае рашучыя крокі для рэалізацыі "мэты другога стагоддзя", становячыся ўсё больш сучаснай, квітнеючай і моцнай дзяржавай. Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва з кожным днём узбагачаецца новымі элементамі і паслядоўна ўмацоўваецца - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў, што Мінск застаецца  актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" і яе спалучэння з Еўразійскім эканамічным саюзам, разам з Пекінам спрыяе фарміраванню новага справядлівага светаладу, дзе паважаюць голас кожнай без выключэння дзяржавы.