Дзень Перамогі ў свеце: шэсце ў сталіцы Балгарыі, парад Перамогі ў Сірыі і акцыя "Бессмяротны полк" у Шанхаі

10 мая 2022

Пранесці памяць праз гады. Дзень Перамогі адзначылі і за мяжой. 


У Шанхаі акцыю "Бессмяротны полк" правялі ў анлайн-фармаце на фоне антыкавідных абмежаванняў у горадзе.

Балгарыя 

Шэсце ў сталіцы Балгарыі - Сафіі - сабрала некалькі соцень чалавек. Афіцыйная цырымонія ўскладання вянкоў і кветак прайшла каля помніка Савецкай арміі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі пасольстваў  Беларусі, Расіі, Сербіі, Палесціны, Марока, Кубы, Азербайджана, Арменіі, а таксама прадстаўнікі балгарскай грамадскасці. 

Сірыя

Парад Перамогі адбыўся і ў Сірыі - на расійскай авіябазе Хмеймім. Завяршыўся ён пралётам ваеннай авіяцыі.


Памятныя акцыі 9 Мая прайшлі таксама ў Расіі, Сербіі, Кыргызстане, Арменіі, Малдове, Бельгіі, Германіі і іншых краінах.