Дзень Перамогі адзначаюць у Расіі

9 мая 2015

Сёлетні парад на Краснай плошчы ў Маскве стаў самым маштабным у сучаснай расійскай гісторыі. У ім узялі ўдзел больш як 16 тысяч чалавек і каля 200 адзінак ваеннай тэхнікі, у тым ліку яе найноўшыя ўзоры. Юбілейнае шэсце складалася з трох частак: праходжання пешых парадных разлікаў, баявой тэхнікі і пралёту авіяцыі. Назіралі за парадам лідары амаль 30 дзяржаў, кіраўнікі міжнародных арганізацый. Акрамя расіян, у парадзе прынялі ўдзел вайскоўцы Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Сербіі, Кітая і іншых краін.