Дзень Незалежнасці сёння адзначаюць у Польшчы

11 ноября 2017
99 гадоў таму на карце Еўропы зноў з'явілася польская дзяржава. Тады была абвешчаная незалежнасць ад панавання Германіі, Расіі і Аўстрыі. У гэты дзень па традыцыі па ўсёй краіне праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і народныя гулянні. У цэнтры Варшавы пройдзе ваенны парад. Са святам кіраўніка Польшчы Анджэя Дуду павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.