Дзень Незалежнасці святкуе сёння Грузія

26 мая 2019

Галоўнае нацыянальнае свята ўрачыста адзначаюць па ўсёй краіне. Традыцыйнае мерапрыемства - цырымонія, калі сотні навабранцаў пачатковай баявой падрыхтоўкі  прынясуць прысягу на плошчы Свабоды  ў цэнтры Тбілісі. Пасля  пачнецца забаўная частка праграмы:  выставы, дэгустацыі, кірмашы, тэатральныя паказы і канцэрты. Аляксандр Лукашэнка  ад імя нашага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Грузіі  Саламэ Зурабішвілі  з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Кіраўнік беларускай дзяржавы  адзначыў высокі ўзровень партнёрства паміж краінамі, трывалым падмуркам якога з'яўляюцца  духоўная блізкасць культур, агульная гісторыя, добрыя чалавечыя адносіны, а таксама ўзаемадапаўняльнасць эканомік.