Дзень Незалежнасці Польшчы. У Варшаве адбыўся ваенны парад

11 ноября 2019
Польшча адзначае нацыянальнае свята - сто першую гадавіну аднаўлення незалежнасці. Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі праходзяць у Варшаве з удзелам першых асоб  дзяржавы. У польскай сталіцы адбыўся ваенны  парад. Ва ўсіх гарадах краіны арганізаваныя ўрачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і народныя гулянні. Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка  ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны  з Нацыянальным святам Незалежнасці.