Дзень нацыянальнай жалобы. Францыя развітваецца з Жакам Шыракам

30 сентября 2019

У Францыі дзень нацыянальнай жалобы. Краіна развітваецца з Жакам Шыракам. Флагі па ўсёй краіне прыспушчаныя. У ганаровым двары Дома інвалідаў  былому прэзідэнту Пятай рэспублікі  былі аддадзены воінскія ўшанаванні. Затым  жалобны картэж накіраваўся да старажытнай парыжскай царквы Сен-Сюльпіс. Менавіта там у прысутнасці сваякоў Шырака, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і замежных лідараў дзясяткаў краін свету  праходзіць памінальная служба. Пахаваюць выдатнага палітычнага дзеяча ў прысутнасці самых блізкіх людзей на могілках Манпарнас.