Дзень 8 Сакавіка ў Еўропе прайшоў у барацьбе жанчын за свае правы

8 марта 2017

8 Сакавіка - не проста свята вясны і жаночай прыгажосці. Першапачаткова гэты дзень меў выключна палітычную афарбоўку і быў прысвечаны барацьбе жанчын за раўнапраўе з мужчынамі ў побыце і на працы. Італьянскія прафсаюзы адзначылі Міжнародны жаночы дзень 24-гадзіннай забастоўкай. У ёй прынялі ўдзел транспартнікі, медыкі і настаўнікі. У Рыме ўвесь дзень не працавала метро, наземны транспарт хадзіў з перабоямі.

А ў Варшаве дзясяткі жанчын учынілі маніфестацыю супраць спроб урада забараніць аборты і ўвесці за іх крымінальную адказнасць. Да акцыі далучыліся шматлікія буйныя гарады краіны. У польскай сталіцы дэманстрантак падтрымала зорка Галівуда Джэсіка Чэстэйн.