Дэманстрацыя ў цэнтры Афін

22 июня 2015

Каля 7 тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі, што адбылася ў цэнтры Афін. Людзі выйшлі на вуліцы, каб выказацца супраць палітыкі зацягвання паясоў, якую крэдыторы навязваюць Грэцыі. На плакатах былі красамоўныя надпісы "Не - еўра", "Калі мы не спынім крэдытораў, то яны не спыняцца". Адзначым, сёння ў Бруселі павінен адбыцца новы этап перамоў па Грэцыі. Масавымі акцыямі Эладу падтрымалі і жыхары еўрапейскіх сталіц. Нагадаем, Грэцыя вядзе перамовы з ЕС і МВФ наконт урэгулявання доўгу больш чым на 240 мільярдаў еўра.