Дэманстрацыя ў ніжняй бялізне

25 ноября 2014

Сотні фермераў з паўднёвамексіканскага штата Веракрус арганізавалі дэманстрацыю ў ніжняй бялізне на вуліцах Мехіка. Мітынгоўцы абвінавачвалі былых губернатараў краіны Дантэ Дэльяга, Патрысіа Чырынаса і Мігеля Алемана ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Мужчыны танцавалі ў ніжняй бялізне, на якой былі фатаграфіі былых кіраўнікоў. Нагадаем, дэманстранты вядуць пратэсты з лістапада 2004 года ў надзеі прыцягнуць Дэльяга і іншых да суда.