Дэманстрацыі за расавыя правы ў ЗША перараслі ў масавыя беспарадкі

2 июня 2020
Проста зараз на сувязі Нью-Ёрк. Тут апошнія ночы былі асабліва гарачымі. Замест мірных дэманстрацый - у горадзе пачалося безгранічча. Шматлікія  проста скарысталіся сітуацыяй, каб рабаваць магазіны і мясцовых жыхароў, разбураць рэстараны і падпальваць машыны. Уладам прыйшлося падоўжыць каменданцкую гадзіну да канца тыдня.  Гістарычны цэнтр - Манхэтэн - зараз проста не пазнаць. Нам атрымалася звязацца з беларускай, якая зараз знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Агата Клімовіч распавядзе пра сітуацыю ў горадзе, як мясцовыя жыхары апамятаюцца пасля начных кашмараў (відэа).