Ля прэзідэнцкага палаца ўчора ўвечар некалькі дзясяткаў дэманстрантаў, якія патрабавалі адстаўкі дзеючага кіраўніка дзяржавы Махамеда Мурсі, паспрабавалі закідаць паліцэйскіх камянямі і заблакіраваць уваход у рэзідэнцыю. У адказ вартавыя парадку ўжылі вадамёты і слёзатачывы газ. Раней група людзей у масках на некаторы час блакіравала рух цягнікоў на цэнтральнай станцыі каірскага метро. Акрамя таго, удзельнікі акцый пратэсту перагарадзілі падпаленымі аўтапакрышкамі некалькі цэнтральных вуліц у Каіры. Дэманстранты патрабавалі сфарміраваць урад нацыянальнага адзінства, унесці папраўкі ў праект канстытуцыі і адправіць у адстаўку генпракурора Егіпта.














