Справу Сяргея Скрыпаля разгледзіць сёння Савет Бяспекі ААН

5 апреля 2018

Пасяджэнне адбудзецца па ініцыятыве Расіі. Бакі абмяркуюць ліст брытанскага прэм'ера Тэрэзы Мэй, у якім сказана, што адказнасць за атручванне, "вельмі імаверна", нясе Расія.

Напярэдадні на пасяджэнні ў Гаазе міжнародная Арганізацыя па забароне хімзброі адхіліла прапанову Расіі аб сумесным расследаванні справы Скрыпаля. У Лондане так і не ўстанавілі краіну паходжання газу "навічка". Хоць брытанскія спецслужбы працягваюць сцвярджаць, што лабараторыя знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, але дзе менавіта - не ўдакладняюць.