Дэфолт адмяняецца

15 октября 2013

Амерыканскія заканадаўцы дасягнулі вялізнага прагрэсу ў перамовах. Увесь пачатак кастрычніка яны вялі дэбаты, якія датычыліся аднаўлення працы ўрада і павышэння мяжы дзярждоўгу. І вось, нарэшце, змаглі прыйсці да кампрамісу. Ва ўсякім разе, так сказаў лідар дэмакратаў у Сенаце Гары Рыд.


Учора Белы дом адклаў запланаваную сустрэчу прэзідэнта Барака Абамы з лідарамі Кангрэса, растлумачыўшы такі крок тым, што заканадаўцам трэба даць магчымасць яшчэ папрацаваць.