Дзедаўшчына для самых юных

30 августа 2013
У Швецыі элітную школу-інтэрнат закрылі за катаванні і зневажанні. Вучні школы Лундберг прымалі пачаткоўцаў у свае рады пры дапамозе распаленых прасаў. Акрамя таго, новенькіх прымушалі есці гной і займацца сэксуальным гвалтам. Кіраўніцтва школы звольнена, навучальная ўстанова спыніла працу на паўгода. Школа-інтэрнат Лундберг была заснаваная ў 1896 годзе. У ёй вучыўся малодшы сын караля Швецыі Карла 16-га Густава Карл Філіп.