Дэбют Дональда Трампа ў ААН

19 сентября 2017

У сваім першым звароце да Генеральнай Асамблеі прэзідэнт ЗША рэзка раскрытыкаваў Паўночную Карэю, прыгразіўшы ёй поўным знішчэннем, заклікаў да шырэйшага супрацоўніцтва паміж краінамі ў пытаннях барацьбы з міжнародным тэрарызмам і заявіў, што інтарэсы ўласнай дзяржавы ставіць вышэй за ўсё.

Сёння, нагадаем, першы з пяці дзён агульнапалітычнай дыскусіі высокага ўзроўню, удзел у якой прымаюць кіраўнікі дзяржаў, урадаў і міністэрстваў замежных спраў 193 краін - удзельніц ААН. Дэлегацыю Беларусі на форуме ўзначальвае міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён, як чакаецца, агучыць прапановы нашай краіны ў чацвер. Мінск сёлета актыўна папулярызуе ініцыятыву новага глабальнага працэсу светаўладкавання, аналагічнага Хельсінкскаму, а таксама "інтэграцыі інтэграцый". Усяго ж на разгляд дэлегатаў Генасамблеі вынесена парадку 160 пытанняў - у тым ліку, бяспека і міжнародныя канфлікты на блізкім Усходзе, у Сірыі, Украіне, напружаная сітуацыя на карэйскім паўвостраве. А таксама ініцыятыва ЗША аб рэформе ААН. Напярэдадні на спецыяльным пасяджэнні Трамп раскрытыкаваў працу Сусветнай арганізацыі, заявіўшы, што яна занадта дорага абыходзіцца амерыканскай казне. Дарэчы, дэкларацыю аб правядзенні рэформ ужо падтрымалі 128 дзяржаў.